Аб гэтым паведаміў 10-га кастрычніка намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк.
"У адпаведнасці з тэрмінамі і зыходзячы з тэхналогіі, генпадрадчыкам складзены графік работы, у якім вызначаны шэраг ключавых кропак і важных падзей. Робіцца ўсё неабходнае, напрыклад, каб завесці ядзернае паліва ўжо ў бягучым годзе. У сакавіку 2019 года мы павінны ажыццявіць фізічны пуск ядзернай устаноўкі - гэта азначае загрузку паліва ў ядзерны рэактар і пачатак выпрабаванняў. У сярэдзіне наступнага года мы павінны ўключыцца ў энергасістэму краіны", - адзначыў Міхаіл Міхадзюк.
У далейшым да канца года запланаваны выхад на поўную магутнасць.
"Персанал для першага энергаблока набраны і падрыхтаваны. У адпаведнасці з графікам вядзецца набор і падрыхтоўка спецыялістаў пад другі энергаблок", - расказаў намеснік міністра. Ён падкрэсліў высокую гатоўнасць першага блока, практычна завершаны мантаж асноўнага абсталявання, па ўсіх тэхналагічных сістэмах вядуцца пусканаладачныя работы.
Па другім блоке будаўнічая гатоўнасць перавышае 95 працэнтаў, вядзецца мантаж асноўнага абсталявання.
"Ужо 11 кастрычніка мы плануем падаць з ракі Вілія першую ваду да станцыі. Помпавыя станцыі першага і другога пад`ёму гатовы да гэтай аперацыі. У канцы лістапада плануецца выпрацаваць першую хімабяссоленую ваду. Яна дазволіць пасля зборкі рэактара запоўніць першы контур і выйсці на халодныя і гарачыя выпрабаванні рэактарнай устаноўкі", - расказаў віцэ-прэзідэнт - часова выконваючы абавязкі кіраўніка праекта будаўніцтва Беларускай АЭС, інжынірынгавы дывізіён Дзяржкарпарацыі "Расатам" Віталь Палянін.
Зборка рэактара для правядзення гідраўлічных выпрабаванняў паводле плана павінна пачацца ў канцы кастрычніка і завяршыцца да сярэдзіны снежня. На гэты час замест паліва ў рэактары будуць загружаны яго імітатары. Яны ўжо знаходзяцца на пляцоўцы.
Прэс-канферэнцыя стала завяршальным этапам прэс-туру на аб`екты Беларускай АЭС. Удзел у ім прынялі амаль 30 журналістаў з Польшчы, Літвы, Германіі, Венгрыі, Украіны і Бангладэш, а таксама іх беларускія калегі. Прадстаўнікі СМІ азнаёміліся з ходам будаўніцтва Беларускай АЭС.
У прыватнасці, убачылі цэнтральны пульт кіравання асноўным электрычным абсталяваннем станцыі. Усе працэсы аўтаматызаваныя, чалавечы фактар выключаны.
Кіруе ўсім і кантралюе дзяжурная змена з трох чалавек. У праграму наведвання было ўключана камплектнае элегазавае размеркавальнае ўстройства, фактычна "нулявы кіламетр" энергіі з БелАЭС.
Цяпер тут вядуцца пусканаладачныя работы, ідзе прыём дакументацыі. Пабывалі журналісты і ў вучэбна-трэніровачным цэнтры АЭС, дзе праходзяць падрыхтоўку работнікі станцыі. Тут устаноўлены поўнамаштабны трэнажор, які поўнасцю капіруе блочны пульт кіравання станцыяй. Ёсць магчымасць мадэліраваць каля 300 розных сітуацый, дзеянні персаналу адпрацоўваюцца да аўтаматызму.
Пытанні бяспекі, гісторыі будаўніцтва станцыі ўдзельнікі прэс-туру абмеркавалі таксама ў час агляду экспазіцыі інфармацыйнага цэнтра АЭС.
Прэс-тур быў арганізаваны ў рамках XXIII Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму, які праходзіць гэтымі днямі ў Мінску. Вядучыя беларускія і сусветныя вытворцы абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў прадставілі сучасныя тэхналагічныя рашэнні ў галіне энергетыкі, нафтахіміі, электронікі, экалогіі і энергазберажэння.
10 кастрычніка 2018, Астравец
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/78/45273
Текущая дата: 27.12.2024