З улікам гарантый, дадзеных дзяржавай, велічыня дзярждоўгу ў Беларусі перавысіла 50% ВУП, лічыць міжнароднае агенцтва Fitch Ratings.
Міністэрства фінансаў раней паведаміла, што межавае значэнне дзяржпазыкі ў Беларусі ўстаноўленае на ўзроўні 45% ВУП.
Разам з тым, паводле метадалогіі міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Fitch Ratings, якое пацвердзіла крэдытныя рэйтынгі Беларусі на ўзроўні "B", фактычны ўзровень дзярждоўгу ўжо ў канцы мінулага года перавысіў межавае для краіны значэнне.
"Паводле ацэнак Fitch, дзяржаўны доўг Беларусі (уключаючы гарантыі, дадзеныя дзяржавай, на суму 9,5% ВУП) дасягнуў 52,5% ВУП на канец 2017 года", — гаворыцца ў заяве агенцтва, распаўсюджанай з нагоды надання суверэннага рэйтынгу Беларусі.
Аналітыкі агенцтва звяртаюць увагу, што на 90% дзярждоўг Беларусі сфармаваны ў замежнай валюце.
"Fitch уключае ўрадавыя гарантыі ў разліках агульнай сумы доўгу з-за высокай верагоднасці таго, што ўраду неабходна будзе выканаць абавязацельствы дзяржаўных прадпрыемстваў", — адзначаюць аўтары заявы.
Яны таксама падкрэсліваюць, што валатыльнасць абменных курсаў стварае фіскальныя рызыкі для дзяржфінансаў Беларусі з-за вялікай прысутнасці дзяржаўных прадпрыемстваў у эканоміцы і неабходнасці выконваць абавязацельствы апошніх, якія часта сфармаваныя ў замежнай валюце.
Акрамя гэтага, аналітыкі Fitch Ratings звяртаюць увагу, што плацяжы дзяржавы па суверэнных абавязацельствах у 2019—2020 гадах будуць заставацца высокімі (на ўзроўні 3,4 млрд долараў на год).
"Устойлівае зніжэнне рызык рэфінансавання будзе залежаць ад працягу прагрэсу ў дыверсіфікацыі знешніх крыніц фінансавання, магчымасцяў рэфінансавання двухбаковага доўгу і тэмпаў эканамічнага развіцця", — адзначаюць аналітыкі рэйтынгавага агенцтва.
Згодна са звесткамі Fitch, беларускі ўрад цяпер працуе над прыцягненнем новых запазычанняў, намінаваных у беларускіх рублях і кітайскіх юанях.
Што да патэнцыялу беларускай эканомікі, то, як лічыць рэйтынгавае агенцтва, у сярэднетэрміновай перспектыве тэмпы эканамічнага росту ў Беларусі будуць заставацца нізкімі.
Згодна з прагнозам Fitch, у 2018 годзе на фоне росту расійскай эканомікі, унутранага попыту і нізкай базы мінулага года рост ВУП Беларусі можа скласці 3,5%, але ў 2019—2020 гадах замарудзіцца да 2,5 і 2% адпаведна.
На думку рэйтынгавага агенцтва, дзяржсектар Беларусі, для якога характэрная нізкая прадукцыйнасць працы і высокая крэдытная запазычанасць, "з`яўляецца слабым звяном" беларускай эканомікі і будзе стрымліваць яе развіццё.
На думку рэйтынгавага агенцтва, дзяржсектар Беларусі, для якога характэрная нізкая прадукцыйнасць працы і высокая крэдытная запазычанасць, "з`яўляецца слабым звяном" беларускай эканомікі і будзе стрымліваць яе развіццё.
Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 23 ліпеня 2018
Мінск, 23 ліпеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/81/44271
Текущая дата: 18.11.2024