На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 26 ліпеня беларускі рубель аслабеў да еўра і расійскага рубля, але ўмацаваўся да долара ЗША.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0054 рубля (0,23%) і склаў 2,3322 рубля.
Курс долара знізіўся на 0,0008 рубля (0,04%) да 1,9893 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0026 рубля (0,08%) і склаў 3,1606 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацыянальны банк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. 26 ліпеня ф`ючарсы на паўночнаморскую сумесь Brent пайшлі ў рост і таргуюцца вышэй за 74 долары за бараль.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара разлікамі "заўтра" на 10.00 чацвярга павышаўся на 11 капеек — да 62,93 рубля, вынікае са звестак Маскоўскай біржы.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 26 ліпеня 2018
Мінск, 26 ліпеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/81/44331
Текущая дата: 26.12.2024