Белорусский портал в Казахстане

Грэф назваў Беларусь выгадным рынкам для інвесціравання



Беларусь становіцца стабільна выгадным рынкам для інвесціравання сродкаў. Такое меркаванне выказаў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" старшыня праўлення ПАТ "Ашчадбанк" Герман Грэф.

Герман Грэф адзначыў выхад на стабільнае і выгаднае для банка інвесціраванне сродкаў у краіну-суседку.

"Работа ў Беларусі ў мінулым годзе была звязана з 17-працэнтнай даходнасцю на капітал, што для банкаўскага рынку вельмі нядрэнна, хоць і ніжэй, чым у Расіі. У гэтым годзе, думаю, дойдзем да 20 працэнтаў, што для нас з`яўляецца нормай. Можна лічыць, што з 2018 года наша работа ў Беларусі пераходзіць у стабільнае рэчышча без крызісных сітуацый. Гэта выгадны рынак, які прыносіць прымальную норму прыбытку. І, адпаведна, адкрываюцца ўсе магчымасці, каб інвесціраваць новыя рэсурсы ў Беларусь, што мы і будзем рабіць", - сказаў Герман Грэф.

Ён адзначыў разнастайныя напрамкі для пашырэння прысутнасці банка на рынку Беларусі. Пачынаючы з прадастаўлення тэхналогіі крэдытавання сярэдняга і малога бізнесу з дапамогай аўтаматычных прыняццяў рашэнняў праз нейронныя сеткі.

"Цяпер нашы спецыялісты ў Расіі вядуць навучанне нейронных сетак з улікам даных, якія мы атрымалі з Нацыянальнага банка Беларусі. І спадзяёмся, што да канца года мы гэту тэхналогію ў Беларусі запусцім. Другі напрамак датычыўся перадачы тэхналогій, звязаных з выкарыстаннем ідэнтыфікацыі кліента. Іх мы таксама паставім на беларускі рынак праз даччыны банк", - дадаў субяседнік.

Ашчадбанк падтрымлівае мноства праектаў адукацыі ў Расіі.

"Мы дамовіліся аб тым, што пры наступным візіце Прэзідэнта Беларусі пакажам усё, што робім. І калі гэта будзе цікава, гатовы пачаць рэалізацыю праграм падтрымкі адукацыі Беларусі, аналагічных такім, як "Настаўнік для Расіі", - сказаў на заканчэнне Герман Грэф.

3 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/82/44057
Текущая дата: 26.12.2024