Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Кітай аб`явілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2019-2020 гады



Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрства па навуцы і тэхналогіях Кітая аб`явілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2019-2020 гады, паведамілі ў прэс-службе ДКНТ.

Заяўкі прымаюцца па наступных прыярытэтных напрамках: электроніка і інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, новыя матэрыялы, механіка і інжынерыя, энергаэфектыўнасць і энергазберажэнне, металургія, біятэхналогіі, хімія, аграпрамысловыя тэхналогіі, прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць.

Заявачныя дакументы павінны змяшчаць падрыхтаваны ва ўстаноўленым парадку бізнес-план, пісьмовыя абавязацельствы дзяржаўнага заказчыка па практычным выкарыстанні вынікаў даследаванняў і распрацовак і па долевым удзеле ў фінансаванні.

Запоўненыя формы неабходна накіраваць у ДКНТ да 16 жніўня 2018 года ў друкаваным (у трох экзэмплярах) і электронным (на CD-дыску) відах. Конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2019-2020 гады праводзіцца ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Кітая аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ад 24 красавіка 1992 года.

13 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/82/44164
Текущая дата: 26.12.2024