Аб гэтым паведаміў намеснік міністра прамысловасці Сяргей Гунько 30 мая на пленарным пасяджэнні "Беларусь - месца інтэграцыі Захаду і Усходу. Будучае развіццё прамысловага патэнцыялу рэспублікі" Беларускага прамысловага форуму.
"Ставім сабе задачу ў рамках праграмы па развіцці машынабудаўнічага комплексу да 2020 года дасягнуць інвестыцый у памеры Br2,5 млрд. Пры гэтым уласныя дарагія сродкі неабходна замяняць на доўгія і танныя інвестыцыі", - сказаў Сяргей Гунько.
У ліку рэзерваў для развіцця прамысловага сектара ён назваў бесперапынную мадэрнізацыю дзеючых вытворчасцей, працэсаў, у тым ліку бізнес-працэсаў, і будаўніцтва новых вытворчасцей.
Важным напрамкам названы своечасовы выпуск інавацыйнай прадукцыі. У якасці станоўчага прыкладу намеснік міністра прывёў Беларускі аўтамабільны завод, які з`яўляецца адным з сусветных лідараў па вытворчасці і рэалізацыі кар`ерных самазвалаў.
"Гэта тэндэнцыя захаваецца, таму што створаны задзел па новай тэхніцы, якая будзе рэалізавана ў наступнай пяцігодцы. Гэта адбываецца таксама дзякуючы таму, што ў мінулыя гады вялася мадэрнізацыя вытворчасці", - растлумачыў Сяргей Гунько.
Ён падкрэсліў, што прамысловыя прадпрыемствы павінны працягваць работу па павелічэнні дабаўленай вартасці прадукцыі.
"Гэта найбольш складаны працэс, для якога неабходны новыя тэхналогіі і, самае галоўнае, новае мысленне ў спецыялістаў, якія маглі б кіраваць адпаведнымі працэсамі", - адзначыў намеснік міністра.
_________________________________________
Беларускі прамысловы форум праходзіць па 1 чэрвеня ў мінскім Футбольным манежы. У праграме больш за 50 мерапрыемстваў. Цэнтральнае месца займае XXI Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "ТэхІнаПрам", дзе тэма чацвёртай прамысловай рэвалюцыі (Industry 4.0) надае экспазіцыі асаблівае гучанне. У дзелавой праграме "ТэхІнаПрам" 23 спецыялізаваныя мерапрыемствы. Маштабнымі і змястоўнымі запланаваны міжнародны сімпозіум "Тэхналогіі. Абсталяванне. Якасць", міжнародны навукова-практычны сімпозіум "Перспектывы развіцця адытыўных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь".
30 мая 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/84/43607
Текущая дата: 25.12.2024