Белорусский портал в Казахстане

Мінэканомікі ў 2018 годзе пачынае распрацоўку стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2035 года



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

Міністэрства эканомікі ў 2018 годзе пачынае распрацоўку Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2035 года. Аб гэтым 16 лютага паведаміў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі на пашыраным пасяджэнні калегіі міністэрства з удзелам прэм`ер-міністра Андрэя Кабякова. 

У стратэгію ўстойлівага развіцця да 2035 года неабходна імплементаваць глабальныя задачы і 17 мэт Парадку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года.

Паводле слоў міністра, ідэалогія ўстойлівасці павінна праходзіць чырвонай ніткай праз усе праграмныя дакументы, што з`яўляецца перспектыўнай сусветнай тэндэнцыяй.

Уладзімір Зіноўскі адзначыў, што па асноўных функцыянальных напрамках работы міністэрства - у сферы прадпрымальніцтва, інвестыцый, рэгіянальнай палітыкі - у 2017 годзе распрацаваны і прыняты шэраг важнейшых сістэмных дакументаў.

"Мусіць, найбольшы прагрэс у рэалізацыі сістэмных мер пяцігодкі дасягнуты ў паляпшэнні ўмоў вядзення бізнесу", - канстатаваў міністр. У працэсе падрыхтоўкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2018 год было распрацавана некалькі варыянтаў, адзін з якіх быў пакладзены ў аснову бюджэту, другі стаў мэтавым. Гаворачы аб асноўным функцыянальным абавязку Мінэканомікі - макраэканамічным прагназаванні,

Уладзімір Зіноўскі адзначыў, што наспела неабходнасць карэкціроўкі дзеючага ўжо 20 гадоў заканадаўства ў гэтай сферы.

"Трэба адаптаваць яго да рэальных умоў, надаць больш гібкасці і эфектыўнасці", - сказаў міністр.

18 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/85/42596
Текущая дата: 05.11.2024