Пра гэта паведамілі у Нацыянальным агенцтве інвестыцый і прыватызацыі (НАІП).
Бельгійская кампанія RenaSci разглядае магчымасць рэалізацыі ў Беларусі інвестпраекта па будаўніцтве завода па перапрацоўцы цвёрдых камунальных адходаў. Перамовы з прадстаўнікамі кампаніі адбыліся ў ходзе іх візіту ў Мінск 2—6 красавіка.
Мэта візіту — абмеркаванне практычных пытанняў рэалізацыі праекта, у тым ліку звязаных з выбарам зямельнага ўчастка, падаткаабкладаннем, выплатай акцызаў, збытам вырабленай і адсартаванай для перапрацоўкі прадукцыі, атрыманнем ільгот і інш.
У рамках візіту ў НАІП адбылася сустрэча з удзелам прадстаўнікоў Мінаблвыканкама, Міністэрства ЖКГ, канцэрна "Белнафтахім", дзяржустановы "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў", падчас якой бельгійскім прадпрымальнікам прадставілі асаблівасці вядзення бізнесу ў Беларусі. Таксама бакі абмеркавалі магчымыя шляхі рэалізацыі праекта.
"З бельгійскімі партнёрамі мы дамовіліся працягваць сумесную працу па рэалізацыі гэтага праекта і ўжо вызначылі шэраг наступных крокаў. У найбліжэйшы час спецыялісты зоймуцца вызначэннем марфалагічнага саставу цвёрдых камунальных адходаў, якое дазволіць ацаніць іх рэсурсны патэнцыял і вызначыць перспектыўныя кірункі яго выкарыстання. Далей мы зможам весці перамовы ўжо больш дэталёва. У бельгійскага бізнесу сапраўды ёсць вялікая цікавасць прыйсці ў Беларусь, і цяпер мы прапрацоўваем ўмовы, якія будуць выгадныя абодвум бакам", — расказаў начальнік аддзела па суправаджэнні інвестараў НАІП Раман Алейнікаў.
У ходзе візіту прадстаўнікі кампаніі RenaSci таксама сустрэліся з кіраўніцтвам Мінаблвыканкама, Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта, агледзелі прапанаваныя пляцоўкі для будаўніцтва завода, наведалі ачышчальныя збудаванні каналізацыі і камунальную кацельню.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 6 красавіка 2018
Мінск, 6 красавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/86/43072
Текущая дата: 25.12.2024