Белорусский портал в Казахстане

Інфляцыя ў Беларусі ў студзені склала 0,8 працэнта



Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў студзені 2018 года ў параўнанні са снежнем 2017 года склаў 100,8 працэнта.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, што зведваюць уплыў фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у студзені 2018 года ў параўнанні са снежнем 2017 года склаў 100,8 працэнта.

Харчовыя тавары ў студзені падаражэлі на 0,8 працэнта ў параўнанні са снежнем 2017 года і на 3,8 працэнта ў параўнанні са студзенем 2017 года.

Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,8 працэнта ў параўнанні са снежнем 2017 года і на 2 працэнты ў параўнанні са студзенем мінулага года.

Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў студзені склаў 100,5 працэнта да снежня 2017 года і 109,8 працэнта да студзеня 2017 года.

9 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/87/42499
Текущая дата: 25.12.2024