Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі 16-га студзеня на пасяджэнні прэзідыума ўрада.
Макраэканамічная сітуацыя ў краіне стабільная, знешнія ўмовы спрыяльныя
Як паведамляе прэс-служба Мінэканомікі, характарызуючы прагнозы працы галін у першыя тры месяцы новага года, пададзеныя профільнымі дзяржорганамі, Зіноўскі назваў шэраг з іх празмерна асцярожнымі. У якасці галін, адносна якіх ацэнкі залішне стрыманыя і не ўлічваюць усіх наяўных рэзерваў росту, міністр назваў прамысловасць, будаўніцтва, гандаль і транспарт.
Напрыклад сярод фактараў, якія могуць забяспечыць выхад на больш высокія тэмпы росту ў прамысловасці, Зіноўскі адзначыў павелічэнне аб`ёмаў вытворчасці на прадпрыемствах канцэрна "Белнафтахім", на падведамных Мінпраму прадпрыемствах, з улікам прынятых нядаўна кіраўніком дзяржавы рашэнняў па іх дзяржаўнай падтрымцы.
Ён таксама падкрэсліў неабходнасць хутчэй завяршыць працу па стварэнні прывабных умоў для куплі насельніцтвам айчынных легкавых аўтамабіляў, бо выпуск запланаванай колькасці аўтамабіляў Geely павінен забяспечыць прырост прамысловасці ў цэлым больш як на 1 працэнтны пункт.
"Таксама чакаем эфект там, дзе завершаныя інвестпраекты. У лёгкай прамысловасці гэта Аршанскі лёнакамбінат і "Камволь". У дрэваапрацоўцы — выпуск у першым квартале Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінатам прыблізна 30 тысяч тон новай прадукцыі — цэлюлозы. З улікам поўнай аддачы і мабілізацыі ўсіх рэзерваў тэмпы росту ў цэлым па прамысловасці павінны скласціся ў студзені не ніжэй за 102,5%, у першым квартале — 102,2%", — сказаў міністр.
Што да працы рэгіёнаў, то, нагадаў Зіноўскі, у снежні прадстаўнікі Мінэканомікі выязджалі на месцы для ацэнкі планаў развіцця абласцей і Мінска на 2018 год. Паводле яго слоў, у рэгіёнах "ёсць праблема балансавання і ўвязкі паказчыкаў, планы патрабуюць дапрацоўкі ў частцы інвестыцый, заработнай платы і ўвязцы з ёй тэмпаў рознічнага тавараабароту, стварэння новых працоўных месцаў".
Кіраўнік Мінэканомікі паведаміў пра "завяршэнне фармавання матрыцы задач для вертыкалі ўлады на 2018 год". Ён адзначыў, што для органаў дзяржкіравання ў ёй сфармуляваныя паказчыкі па зніжэнні выдаткаў, працаўладкаванні грамадзян, імпартазамяшчэнні і разліковыя параметры сярэднямесячнай зарплаты ў разрэзе дзяржорганаў і рэгіёнаў.
"Макраэканамічная сітуацыя ў эканоміцы стабільная, вонкавыя ўмовы абяцаюць быць спрыяльнымі, галіновы аналіз паказвае наяўнасць рэзерваў для дасягнення і ўтрымання па квартале тэмпаў росту ВУП не ніжэй за 102,1%. Мэтавая матрыца задач вертыкалі ўлады выбудаваная — далей усё залежыць ад выканаўцаў, іх прафесіяналізму, ступені адказнасці і жадання працаваць", — лічыць Зіноўскі.
"Макраэканамічная сітуацыя ў эканоміцы стабільная, вонкавыя ўмовы абяцаюць быць спрыяльнымі, галіновы аналіз паказвае наяўнасць рэзерваў для дасягнення і ўтрымання па квартале тэмпаў росту ВУП не ніжэй за 102,1%. Мэтавая матрыца задач вертыкалі ўлады выбудаваная — далей усё залежыць ад выканаўцаў, іх прафесіяналізму, ступені адказнасці і жадання працаваць", — лічыць Зіноўскі.
Прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні прэзідыума ўрада заявіў, што 2017 год скончыўся з тэмпам росту ВУП 102,4% пры прагнозе 101,7%. Тым самым забяспечаны выхад на прадугледжаныя пяцігадовай праграмай параметры росту эканомікі і кампенсаванае адставанне 2016 года, падкрэсліў ён.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 17 студзеня 2018
Мінск, 17 студзеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/88/42143
Текущая дата: 26.12.2024