Белорусский портал в Казахстане

Fitch павысіла рэйтынгі шасці беларускіх банкаў да ўзроўню "В"



Fitch Ratings павысіла доўгатэрміновыя рэйтынгі дэфолту эмітэнта (РДЭ) шасці беларускіх банкаў з узроўню "В-" да "В".

Прагноз па доўгатэрміновых РДЭ - "стабільны", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-рэліз агенцтва.

Размова ідзе пра Беларусбанк, Белінвестбанк, Банк развіцця, БПБ-Ашчадбанк, Банк БелВЭБ і Белгазпрамбанк.

Гэтыя рэйтынгавыя дзеянні пайшлі за павышэннем суверэнных доўгатэрміновых РДЭ Беларусі і краінавага паталка з "В-" да "В".

2 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/88/42387
Текущая дата: 26.12.2024