У Беларусі падрыхтаваны праект нарматыўнага акта аб адмене атрымання дазволу на адкрыццё фізічнымі асобамі рахункаў за мяжой.
Мяркуецца, што гэтае рашэнне можа набыць моц у 2018 годзе.
Цяпер праект нарматыўнага акта праходзіць узгадненні. У выпадку яго прыняцця фізічныя асобы змогуць адкрываць рахункі за мяжой для ажыццяўлення разлікаў без неабходнасці атрымання на гэта дазволу Нацбанка, які патрабуецца цяпер.
Цяпер праект нарматыўнага акта праходзіць узгадненні. У выпадку яго прыняцця фізічныя асобы змогуць адкрываць рахункі за мяжой для ажыццяўлення разлікаў без неабходнасці атрымання на гэта дазволу Нацбанка, які патрабуецца цяпер.
Гэтая тэма ўзнімалася 31 студзеня падчас пашыранага пасяджэння праўлення Нацыянальнага банка. На пасяджэнні адзначалася, што Нацбанкам сумесна з урадам праводзіцца работа па лібералізацыі валютных адносін.
"Важнасць ажыццяўлення мер па ўдасканаленні валютнага заканадаўства абумоўленая перш за ўсё неабходнасцю зняцця існуючых бар`ераў і залішніх адміністрацыйных працэдур пры вядзенні бізнесу, а таксама захавання стабільнасці нацыянальнай валюты", — тлумачыў Нацбанк.
У гэтай сувязі рэгулятар паведамляў, што "ў найбліжэйшай перспектыве" плануецца адмяніць неабходнасць атрымання фізічнымі асобамі дазволаў на адкрыццё рахункаў за мяжой.
Нагадаем, абавязацельствы па лібералізацыі сістэмы валютнага рэгулявання і кантролю беларускія ўлады раней узялі перад Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця (ЕФСР).
Адпаведныя патрабаванні знайшлі адлюстраванне ва ўдакладненай Матрыцы мер эканамічнай палітыкі і структурных пераўтварэнняў, на падставе выканання якой Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця прымае рашэнні аб выдзяленні Беларусі траншаў крэдыту.
Так, у адпаведнасці з абавязацельствамі перад ЕФСР Беларусь у кастрычніку 2017 года знізіла нарматыў абавязковага продажу валютнай выручкі з 20% да 10%. Акрамя гэтага, у студзені гэтага года, выконваючы абавязкі перад ЕФСР, беларускія ўлады прынялі рашэнне аб адмене мэтавай куплі замежнай валюты. Гэтае рашэнне набудзе моц з 11 красавіка. Цяпер прадпрыемствы і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць купіць замежную валюту на ўнутраным рынку толькі на пэўныя мэты, устаноўленыя заканадаўствам.
Варта адзначыць, што мэтавая купля замежнай валюты ў Беларусі існуе з 1991 года (гэтае пытанне рэгулявалася яшчэ Беларускім рэспубліканскім банкам Дзяржбанка СССР). Абавязковы продаж валютнай выручкі ў Беларусі дзейнічае з 1 кастрычніка 1993 года.
Беларускія эканамісты лічаць, што ў цяперашніх умовах вялікай патрэбнасці ў гэтых адміністрацыйных абмежаваннях на валютным рынку няма, паколькі Нацбанк адмовіўся ад палітыкі па забеспячэнні фіксаванага курсу беларускага рубля.
Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 2 лютага 2018
Мінск, 2 лютага 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/88/42389
Текущая дата: 25.12.2024