Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, заслухоўваючы даклад па асобных пытаннях крэдытна-фінансавых арганізацый.
На парадку дня нарады пытанні эфектыўнасці кіравання ў крэдытна-фінансавых арганізацыях. Наконт гэтага кіраўніком дзяржавы раней даваліся канкрэтныя даручэнні службовым асобам.
"Маё патрабаванне вы ведаеце - дзейнасць усіх арганізацый, уключаючы банкі, а можа, і перш за ўсё банкаў, павінна быць выніковай і максімальна ўлічваць інтарэсы нацыянальнай эканомікі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пацікавіўся, якія меры ў сувязі з гэтым прымае ўрад, наколькі падыходы, што прымяняюцца, адпавядаюць задачам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, ці адпавядае дзеючая сістэма сучасным умовам і лепшым сусветным практыкам.
"Але пры гэтым заўважу, што сусветная практыка - гэта практыка сусветная. Мы часта гаворым аб тым, што мы дзяржава, якая стала на шлях развіцця, і таго ўзроўню развіцця, у тым ліку крэдытна-фінансавых арганізацый, не дасягнулі. Калі не дасягнулі, чаго мы сабе заработную плату налічваем па сусветных практыках? Паколькі мы на шляху да іх, давайце будзем гэтаму адпавядаць па ўсіх паказчыках, у тым ліку матэрыяльнага забеспячэння саміх арганізацый і іх работнікаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
16 лістапада 2017, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/89/41179
Текущая дата: 06.11.2024