Асноўныя выплаты звязаныя з валютнымі абавязацельствамі перад Расіяй і інвестарамі, якія купілі беларускія еўрабонды.
На пагашэнне і абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу Беларусь у 2018 годзе павінна накіраваць 3,1 млрд долараў.
Сёлета Беларусь павінна выплаціць Расіі (з улікам абслугоўвання і пагашэння доўгу) 1 млрд 7,5 млн долараў, Еўразійскаму фонду стабілізацыі і развіцця (у савеце фонду старшынюе міністр фінансаў Расіі) — 475,7 млн долараў. Акрамя гэтага, на выплату крэдытаў Кітая трэба накіраваць 563,4 млн долараў.
1 млрд 31,8 млн долараў трэба выплаціць заходнім крэдыторам, у тым ліку ўладальнікам беларускіх еўрабондаў — 936,6 млн долараў, Сусветнаму банку — 95,3 млн долараў.
Акрамя гэтага, Беларусь павінна пералічыць ЗША ў кошт абслугоўвання і пагашэння доўгу 4,4 млн долараў, Паўночнаму інвестыцыйнаму банку — 2,7 млн долараў, Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця — 2,4 млн долараў. У 2018 годзе таксама прадугледжаныя плацяжы беларускага ўрада ў якасці гаранта па пагашэнні і абслугоўванні знешніх пазык — на гэтыя мэты плануецца накіраваць 24,5 млн долараў.
Такім чынам, у сукупнасці на пагашэнне і абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу Беларусь у 2018 годзе павінна накіраваць 3 млрд 112,4 млн долараў.
Міністэрства фінансаў у 2018 годзе на пагашэнне дзяржаўнага доўгу плануе накіраваць паступлення ад вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты (486,5 млн долараў), частку валютных рэшткаў (прыблізна 1 млрд долараў) бюджэту, якія ўтварыліся ў сувязі з размяшчэннем ў 2017 годзе еўрааблігацый.
Будуць таксама прыцягвацца новыя пазыкі для абслугоўвання даўгавых абавязацельстваў. Як паведаміў у снежні ў парламенце міністр фінансаў Уладзімір Амарын, у 2018 годзе Беларусь плануе прыцягнуць 600 млн долараў за кошт размяшчэння чарговага выпуску еўрааблігацый, 400 млн долараў — шляхам продажу дзяржаблігацый на ўнутраным рынку.
Акрамя гэтага, у першым квартале 2018 года беларускі бок чакае атрыманне апошніх двух траншаў крэдыту Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця — 400 млн долараў.
Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 15 студзеня 2018
Мінск, 15 студзеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/89/42105
Текущая дата: 26.12.2024