Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Азербайджан пацвердзілі гатоўнасць да паглыблення гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння



Намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка правёў рабочую сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана Ульві Бахшаліевым з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва, адзначылі станоўчую дынаміку палітычных кантактаў, канструктыўны характар двухбаковага супрацоўніцтва на ўсіх узроўнях і ў розных сферах, пацвердзілі гатоўнасць да далейшага паглыблення гандлёва-эканамічнага і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння дзвюх краін.

Асаблівы акцэнт быў зроблены на пытаннях падрыхтоўкі сумесных двухбаковых мерапрыемстваў, уключаючы чарговае пасяджэнне міжурадавай беларуска-азербайджанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў пачатку 2024 года, візіт у адказ прэм`ер-міністра Азербайджана ў Беларусь. Таксама абмяркоўвалася падрыхтоўка плана мерапрыемстваў (дарожнай карты) па развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана да 2025 года.

Ігар Петрышэнка падзякаваў Ульві Бахшаліеву за яго асабісты ўклад у развіццё шматпланавых адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам.

4 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/9/71652
Текущая дата: 17.11.2024