Белорусский портал в Казахстане

Мінфін Беларусі 3-га студзеня пачне продаж новага выпуску валютных дзяржаблігацый на $50 млн



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Міністэрства фінансаў Беларусі 3 студзеня пачне прамы продаж выпуску дзяржаўных аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, для фізічных асоб выпуску нумар 244.

Прамы продаж валютных дзяржаблігацый новага выпуску для фізічных асоб будзе праведзены праз Беларускую валютна-фондавую біржу з 3 студзеня па 15 лютага 2018 года. Аб`ём выпуску - $50 млн. Намінальны кошт адной валютнай аблігацыі - $1 тыс. Стаўка працэнтнага даходу - 4,4 працэнта гадавых. Тэрмін абарачэння валютных дзяржаблігацый складзе 1 901 дзень. Дата іх пагашэння - 4 лістапада 2022 года.

У паведамленні, размешчаным на сайце Мінфіна, прыводзяцца даты выплат даходу па адзінаццаці працэнтных перыядах.

27 снежня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/90/41787
Текущая дата: 25.12.2024