Пра гэта Уладзімір Сямашка заявіў у інтэрв`ю праграме "Контуры" тэлеканала ОНТ, паказаным увечары 23 ліпеня.
Віцэ-прэм`ер Сямашка мяркуе, што вяртання да васьмімільярднага тавараабароту з Украінай можна дасягнуць за два з паловай гады.
Інтэрв`ю было прысвечана вынікам візіту ў Кіеў беларускай дэлегацыі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам. Візіт адбыўся на мінулым тыдні.
Лукашэнка ў Кіеве паставіў ураду задачу павялічыць цяперашні тавараабарот у два разы за два гады.
Сямашка лічыць, што дасягнуць васьмімільярднага тавараабароту магчыма за кошт таго, што "пачынае ажываць эканоміка, скончыўся сусветны крызіс, нашы дзяржавы выйшлі з рэцэсіі".
"Патэнцыял ёсць, і грэх ім не скарыстацца", — канстатаваў віцэ-прэм`ер.
"Патэнцыял ёсць, і грэх ім не скарыстацца", — канстатаваў віцэ-прэм`ер.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 24 ліпеня 2017
Мінск, 24 ліпеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/94/40139
Текущая дата: 06.11.2024