Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Афганістан плануюць стварыць камітэт па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 569 ад 28 ліпеня адобраны праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Афганістана аб стварэнні сумеснага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве ў якасці асновы для правядзення перагавораў.

Пастановай дазволена ў ходзе перагавораў уносіць пры неабходнасці ў праект пагаднення змяненні або дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару. Таксама дакументам прадугледжана падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта. Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

31 ліпеня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/95/40224
Текущая дата: 26.12.2024