Пра гэта заяўлена 19 мая на пасяджэнні калегіі міністэрства, паведамляе прэс-служба Мінэканомікі.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі праект канцэпцыі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступны год і асноўных макраэканамічных параметраў да 2020 года, падрыхтаваны міністэрствам сумесна з ведамасным Навукова-даследчым эканамічным інстытутам.
Адзначаецца, што кожны з разгляданых сцэнарыяў развіцця эканомікі у 2018 годзе "прадугледжвае рост нацыянальнай эканомікі адначасова са зніжэннем тэмпаў інфляцыі".
Абмеркаваны таксама выкананне праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016—2020 гады і "падыходы да выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы па росце заработнай платы і стварэнні новых працоўных месцаў". "У прыватнасці размова ішла пра рэсурсы, якія неабходна задзейнічаць для выканання названых задач", — падкрэслілі ў міністэрстве.
Як паведамлялася, праект канцэпцыі прагнозу павінен быць унесены ва ўрад да канца мая. "Базавы сцэнарый прадугледжвае стабілізацыю цэн на нафту на сусветным рынку, улічвае дасягнутыя дамоўленасці з Расіяй (у энергетычнай сферы), а таксама паступовае павелічэнне попыту на беларускую прадукцыю на экспартных рынках", — заявіў намеснік міністра эканомікі Аляксандр Чарвякоў 18 мая. Паводле яго слоў, таксама прадугледжаны мэтавы (з выхадам на асноўныя паказчыкі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця) і кансерватыўны сцэнарыі.
Згодна з зацверджаным на 2017 год прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, рост ВУП па выніках года павінен скласці 1,5%, рэальныя наяўныя грашовыя даходы — вырасці на 1,2%, інфляцыя — абмежавацца 9%.
Паводле звестак Белстата, у студзені—красавіку 2017 года ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам ВУП вырас на 0,5%. У студзені—сакавіку ў параўнанні са студзенем—сакавіком 2016 года прырост склаў 0,3%. Між тым у студзені эканоміка скарацілася на 0,5%, у студзені—лютым — на 1%. Рэцэсія доўжылася два гады.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 19 мая 2017
Мінск, 19 мая 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/96/39440
Текущая дата: 06.11.2024