Белорусский портал в Казахстане

Базавая велічыня ў Беларусі павышаная да 23 рублёў



Базавая велічыня ў Беларусі павялічаная з 21 да 23 рублёў (на 9,5%). Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 974, паведаміла прэс-служба ўрада.

Апошні раз базавая велічыня павышалася год таму. 1 студзеня 2016 года (да дэнамінацыі) яна была павялічаная са 180 тысяч да 210 тысяч рублёў.

Базавая велічыня была ўведзеная 1 сакавіка 2002 года, яна ўжываецца для вылічэння цэлага шэрагу паказчыкаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносін, вызначае памер штрафаў і пошлін.

Першая базавая велічыня складала 10 тысяч рублёў. Амаль за 14 гадоў яна павялічвалася 18 разоў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 студзеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/98/38256
Текущая дата: 01.10.2024