Белорусский портал в Казахстане

Поўнамаштабны раўнд перагавораў па далучэнні Беларусі да СГА пройдзе ў студзені



Аб гэтым гаворыцца ў аглядзе вынікаў знешняй палітыкі Беларусі і дзейнасці Міністэрства замежных спраў у 2016 годзе.

"У адпаведнасці з устаноўкамі кіраўніка дзяржавы і ўрада актывізаваны перагаворны працэс па далучэнні Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА).

Узмоцнены кадравы патэнцыял, сфарміравана перагаворная дэлегацыя, падрыхтаваны абноўленыя прапановы па доступе на рынкі тавараў і паслуг", - гаворыцца ў аглядзе.

Адзначаецца, што намаганні Беларусі па актывізацыі перагаворнага працэсу знайшлі падтрымку ў большасці краін - членаў СГА. Па выніках разгляду прадстаўленых беларускім бокам дакументаў сакратарыят СГА падрыхтаваў і распаўсюдзіў у снежні праект даклада рабочай групы па далучэнні Беларусі да Арганізацыі, які стане асновай для правядзення ў студзені 2017 года поўнамаштабнага раўнда перагавораў.

"Распаўсюджванне праекта даклада сведчыць аб высокай ступені гатоўнасці краіны-кандыдата да заключнай фазы перагавораў у шматбаковым фармаце", - адзначылі ў МЗС. У аглядзе таксама гаворыцца аб актывізацыі ўзаемадзеяння з Міжнародным валютным фондам (МВФ) па новай праграме МВФ для Беларусі, што з`яўляецца рэзультатам сістэмных знешнепалітычных намаганняў апошніх гадоў.

5 студзеня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/98/38359
Текущая дата: 01.10.2024