Белорусский портал в Казахстане

Залаты запас Беларусі вырас да 39,1 т



Залаты запас у Беларусі за 2016 год вырас на 1 т і на 1 студзеня 2017 года склаў 39,1 т. Аб гэтым сведчаць даныя Нацыянальнага банка Беларусі.

На 1 студзеня 2016 года залаты запас Беларусі складаў 38,1 т. Залаты запас - гэта каштоўныя металы ў выглядзе банкаўскіх зліткаў, якія знаходзяцца ў веданні Нацыянальнага банка Беларусі і з`яўляюцца часткай Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Беларусі.

Залаты запас выступае ў ролі рэзервовага актыву ў складзе золатавалютных рэзерваў, забяспечваючы дыверсіфікацыю партфеля рэзерваў.

21 студзеня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/98/38504
Текущая дата: 01.10.2024