Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праекты пагадненняў, якія забяспечваюць удзел Беларусі ў праграмах трансгранічнага супрацоўніцтва Еўрапейскага саюза



Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 23 снежня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У прыватнасці, адобраны праекты пагадненняў аб фінансаванні трансгранічнага супрацоўніцтва праграм "Латвія - Літва - Беларусь" і "Польшча - Украіна - Беларусь" па лініі Еўрапейскага інструмента суседства на 2014-2020 гады.

Міністэрства замежных спраў упаўнаважана на правядзенне перагавораў па праектах пагадненняў і іх падпісанне.

23 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/99/38156
Текущая дата: 01.10.2024