Белорусский портал в Казахстане

Работы па дэдаларызацыі эканомікі плануецца завяршыць у Беларусі да канца 2018 года



Гэта прадугледжана Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады.

Работы па дэдаларызацыі эканомікі плануецца завяршыць у Беларусі да канца 2018 года. Гэта прадугледжана Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, якая зацверджана ўказам Прэзідэнта ад 15 снежня 2016 года нумар 466, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Да канца 2018 года прадугледжваецца завяршэнне работы па дэдаларызацыі эканомікі, у рамках якой будзе выключана выкарыстанне замежнай валюты ў разліках на тэрыторыі Беларусі, а таксама пры фарміраванні цэн, ставак пошлін і іншых плацяжоў.

Чакаецца лібералізацыя валютнай сістэмы. Для гэтага да 2018 года плануецца паэтапная адмена абавязковага продажу, а ў 2018 годзе - адмена мэтавай куплі замежнай валюты.

Дадаткова з 2020 года будуць зняты абмежаванні на адкрыццё рахункаў у замежных банках.

Плануецца выкарыстоўваць гібкі механізм фарміравання абменнага курса нацыянальнай валюты пры мінімізацыі ўдзелу Нацыянальнага банка на валютным рынку ў рамках арыентацыі на дынаміку кошту карзіны замежных валют.

Дасягненне цэнавай стабільнасці, а таксама нарошчванне золатавалютных рэзерваў дзяржавы да бяспечнага ўзроўню дасць магчымасць забяспечыць падтрыманне ўстойлівай сітуацыі на валютным рынку.

Асноўнай мэтай грашова-крэдытнай палітыкі з`яўляецца зніжэнне да канца 2020 года ўзроўню інфляцыі да 5 працэнтаў.

Гэта стане важнейшай умовай для росту даверу да беларускага рубля і патаннення крэдытаў для суб`ектаў гаспадарання і насельніцтва.

Развіццё канкурэнцыі ў банкаўскім сектары эканомікі і ўкараненне сучасных тэхналогій будуць садзейнічаць змяншэнню кошту і павышэнню даступнасці банкаўскіх паслуг.

Плануецца, што стаўка рэфінансавання стане базавым інструментам рэгулявання працэнтных ставак у эканоміцы.

Па выніках 2017 года ўзровень працэнтных ставак па новых крэдытах у нацыянальнай валюце прадугледжваецца ў памеры 17-18 працэнтаў гадавых, 2018 года - 14-15 працэнтаў, 2019 года - 11-12 працэнтаў, 2020 года - 9-11 працэнтаў гадавых.

Даступныя крэдыты стануць стымулам для росту вытворчасці, доўгатэрміновых інвестыцый, больш шырокага ўключэння малога і сярэдняга бізнесу ў эканоміку.

27 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/99/38193
Текущая дата: 01.10.2024