Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША і еўра зноў пачалі расці на біржы



23 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0084 рубля (0,43%) да 1,9782 рубля.

Курс долара вырас на 0,0031 рубля (0,17%) і склаў 1,8754 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0189 рубля (0,58%) і склаў 3,2409 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent напярэдадні вечарам апускалася ніжэй за адзнаку 56 долараў за бараль. Разам з тым пад поўдзень чацвярга зноў адзначаецца рост.

У Расіі рубель супраць долара і еўра ўвечары ў сераду зніжаўся, напярэдадні доўгіх выхадных інвестары змяншалі рублёвыя пазіцыі, адзначаюць дылеры. Курс долара разлікамі "заўтра" да 20.54 павышаўся на 0,58 рубля — да 57,99 рубля, курс еўра — на 0,61 рубля — да 61,19 рубля, вынікае са звестак Маскоўскай біржы.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 лютага 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/99/38775
Текущая дата: 26.12.2024