Белорусский портал в Казахстане

Мінэканомікі Беларусі робіць стаўку на развіццё сектара малых інавацыйных прадпрыемстваў



Аб гэтым заявіла 1 сакавіка намеснік міністра эканомікі Ірына Касцевіч на XVIII Асамблеі дзелавых колаў у Мінску.

"Задача бягучага года і наступных гадоў - забеспячэнне прыросту эканомікі за кошт новых высокатэхналагічных і эфектыўных вытворчасцей. Аднак трэба прызнаць, што да гэтага часу не забяспечаны фарміраванне пятага і шостага тэхнаўкладаў. І гэтак далей прадаўжацца не можа. Мы робім стаўку на развіццё сектара малых інавацыйных прадпрыемстваў", - адзначыла Ірына Касцевіч.

Паводле яе слоў, ёсць даручэнне ўрада па стварэнні прававых умоў для аблягчэння доступу прыватнага бізнесу да створаных за бюджэтныя сродкі навукова-тэхнічных распрацовак.

Яна расказала, што ў 1980-я гады ў ЗША было прынята рашэнне бязвыплатнай перадачы навукова-тэхнічнай прадукцыі ў прыватныя рукі пры ўмове яе камерцыялізацыі ўнутры краіны і недапушчэння перапродажу правоў на яе за мяжу.

Ірына Касцевіч таксама канстатавала неабходнасць глыбокай работы па ўсім сектары дзяржпрадпрыемстваў, пачынаючы ад строгіх бюджэтных абмежаванняў, падзелу функцый рэгулятара і ўласніка і заканчваючы пытаннямі кіравання бізнес-актывамі, адказнасцю прыняцця рашэнняў.

1 сакавіка 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/99/38792
Текущая дата: 26.12.2024