Белорусский портал в Казахстане

Венесуэла просіць пабудаваць яшчэ пяць аграгарадкоў па беларускай мадэлі



Аб гэтым паведаміў 5 кастрычніка міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц.

"Ёсць дамоўленасці і просьба венесуэльцаў ажыццявіць будаўніцтва яшчэ ў пяці месцах нашых аграгарадкоў", - сказаў Леанід Заяц.

Міністр нагадаў, што будаўніцтва першага ў Венесуэле аграіндустрыяльнага гарадка было пачата некалькі гадоў таму.

Беларускія спецыялісты ўзвялі 176 жылых дамоў і склад мінеральных угнаенняў, праклалі больш за 20 км дарог і расчысцілі 2,5 тыс. га тэрыторыі. Было пастаўлена больш за 400 адзінак спецыялізаванай тэхнікі з Беларусі, засеяна 1,2 тыс. га тэрыторыі.

"Яшчэ выканана толькі пятая частка праграмы. Каб завяршыць пачатае, неабходна воля венесуэльцаў, крыніцы фінансавання. Наперадзе будаўніцтва малочнатаварных комплексаў, птушкафабрык, забойнага цэха, мясаперапрацоўчага завода, малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў і іншых аб`ектаў", - адзначыў кіраўнік ведамства.

5 кастрычніка 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/1/40863
Текущая дата: 26.04.2024