Белорусский портал в Казахстане

Мы прыйшлі на кітайскі рынак і даказалі высокую якасць сваёй прадукцыі



Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9-га лютага на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны краіны.

"З прадукцыяй жывёлагадоўлі ў мінулым годзе Беларусь выйшла на рынак дружалюбнага нам Кітая. Амаль паўсотні айчынных прадпрыемстваў атрымалі адпаведныя сертыфікаты, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Гэта не проста. Гэта самы цяжкі і складаны рынак".

Ён падкрэсліў, што гэта дасягнута дзякуючы агульным намаганням, "можа, у першую чаргу дыпламатычнай рабоце, і дзякуючы ўстанаўленню цесных дружалюбных адносін з кіраўніцтвам Кітая".

"Таму што рашэнне прымаў старшыня КНР", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Як перакананы беларускі лідар, на гэтым спыняцца нельга. Кітайскі рынак прывабны і перспектыўны для многіх дзяржаў. На яго думку, неабходна і далей прыкладаць належныя намаганні для таго, каб замацоўваць заваяваныя пазіцыі і рухацца далей.

9 лютага 2018, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/1/42505
Текущая дата: 26.04.2024