Белорусский портал в Казахстане

Беларусь падорыць Венесуэле 500 тон сухога малака



Адпаведнае распараджэнне 11 верасня падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Беларусь паставіць у Венесуэлу 500 тон сухога неразведзенага малака на бязвыплатнай аснове. 

"Прадукт будзе выраблены Лепельскім малочна-кансервавым камбінатам і ААТ "Беллакт" па венесуэльскіх стандартах і ўтрымліваць вітаміны A і D", — адзначаецца ў рэлізе.

"Гэтае рашэнне накіраванае на аказанне ў складанай эканамічнай сітуацыі падтрымкі стратэгічнаму партнёру Беларусі ў Лацінскай Амерыцы, далейшую актывізацыю палітычнага і дзелавога супрацоўніцтва, умацаванне даверу і дружалюбных адносін паміж дзвюма краінамі і народамі", — гаворыцца ў паведамленні.

БелаПАН
Мінск, 11 верасня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/1/44890
Текущая дата: 26.04.2024