Белорусский портал в Казахстане

Замбія зацікаўлена ў пастаўках тэхнікі "Амкадор"



Такая інфармацыя размешчана на сайце "Амкадора".

Зацікаўленасць у пастаўках тэхнікі ААТ "Амкадор" - кіруючая кампанія холдынга" выказалі прадстаўнікі кампаніі з Замбіі Africa Union Civil Works у час наведвання беларускага прадпрыемства.

У ходзе візіту госці азнаёміліся з тэхнікай і правялі перагаворы з кіраўніцтвам маркетынгавай службы прадпрыемства.

"Бакі дамовіліся аб падрыхтоўцы комплекснай прапановы па пастаўках дарожна-будаўнічай, сельскагаспадарчай, камунальнай і іншай тэхнікі холдынгам "Амкадор" сумесна з іншымі машынабудаўнічымі прадпрыемствамі Беларусі", - гаворыцца ў паведамленні.

25 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/1/46714
Текущая дата: 25.04.2024