Белорусский портал в Казахстане

БелАЗ у студзені-красавіку ў 1,3 раза павялічыў экспарт у краіны далёкага замежжа



Пастаўкі прадукцыі ААТ "БелАЗ" у краіны далёкага замежжа ў студзені-красавіку 2019 года павялічыліся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў 1,3 раза, паведамілі на прадпрыемстве.

На экспарт у студзені-красавіку было рэалізавана 96 працэнтаў тэхнікі і запасных частак завода. "Пастаўкі ў далёкае замежжа ў параўнанні са студзенем-красавіком 2018 года павялічыліся ў 1,3 раза. Самай "велікагрузнай" пастаўкай, у прыватнасці, стала партыя 220-тонных кар`ерных самазвалаў у Сербію", - паведамілі ў ААТ.

Тэхніка БелАЗ адпраўлена ў Балгарыю, Боснію і Герцагавіну, Манголію, Польшчу, Філіпіны, Чэхію, Чылі, Эстонію і іншыя краіны. У цэлым за чатыры месяцы бягучага года геаграфія паставак прадпрыемства налічвала 23 краіны свету.

Асноўнымі партнёрамі Беларускага аўтамабільнага завода з`яўляюцца горназдабыўныя прадпрыемствы Расіі, Узбекістана і Украіны. Лідзіруюць у агульным аб`ёме адгрузкі 110-130-тонныя кар`ерныя самазвалы (28 працэнтаў), а таксама 220-240-тонныя (25 працэнтаў) і 45-тонныя (15 працэнтаў).

Як адзначаюць на прадпрыемстве, пастаяннае пашырэнне геаграфіі партнёрства, а таксама шматвектарнасць знешнегандлёвай дзейнасці з`яўляюцца прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці завода. ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" (Жодзіна) - буйнейшы сусветны вытворца кар`ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання, якое прымяняецца ў горназдабыўной і будаўнічай галінах.

22 мая 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/1/48108
Текущая дата: 26.04.2024