Белорусский портал в Казахстане

Пасажырскі аўтапарк Марыупаля папоўняць 64 аўтобусы



Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Беларусі ва Украіне.

Транспартнаму прадпрыемству Марыупальскага гарадскога савета перададзена першая партыя новых пасажырскіх аўтобусаў МАЗ у колькасці 15 адзінак.

У прэзентацыі тэхнікі Мінскага аўтамабільнага завода прынялі ўдзел пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал і мэр горада Вадзім Бойчанка.

Усяго ў Марыупаль будуць пастаўлены 64 аўтобусы па выйграным МАЗ тэндары, які фінансуецца Сусветным банкам. Ігар Сокал і Вадзім Бойчанка таксама правялі сустрэчу, на якой абмеркавалі актывізацыю супрацоўніцтва ўкраінскага горада з беларускімі рэгіёнамі.

Прадстаўнікі гарадскіх улад і дзелавыя колы Марыупаля былі запрошаны на II Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які адбудзецца 3-4 кастрычніка ў Жытоміры.

"Асаблівая ўвага на сустрэчы была ўдзелена рэалізацыі сумесных эканамічных праектаў, развіццю прамысловай кааперацыі, пашырэнню паставак прамысловай прадукцыі, абмену вопытам у галіне мадэрнізацыі інфраструктуры жыллёва-камунальнай гаспадаркі", - паведамілі ў дыпмісіі.

22 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/1/49355
Текущая дата: 06.05.2024