Белорусский портал в Казахстане

Давальніцкую перапрацоўку нафты ў Беларусі вырашылі прастымуляваць змяненнем акцызаў на бензін і дызпаліва



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 84 "Аб акцызах на аўтамабільнае паліва", паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент накіраваны на выключэнне неабгрунтаванага імпарту аўтамабільнага паліва і павышэнне прывабнасці перапрацоўкі нафты на айчынных прадпрыемствах па давальніцкай схеме.

Указам з 1 сакавіка 2020 года ў 4 разы павышаны стаўкі акцызаў на аўтамабільныя бензіны і дызельнае паліва. Адначасова ў мэтах недапушчэння росту рознічных цэн устаноўлена, што для пэўных плацельшчыкаў да ставак акцызаў прымяняецца каэфіцыент 0,25. Да іх ліку адносяцца беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы.

4 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/1/51954
Текущая дата: 26.04.2024