Белорусский портал в Казахстане

Шахцёры «Беларуськалія» кажуць, што спынілі працу шахт



Каля 4-га рудаўпраўлення «Беларуськалія» шматлюдна, супрацоўнікі збіраюць подпісы, каб афіцыйна аб`явіць страйк. Паводле інфармацыі аднаго з членаў страйкаму, усе руднікі спынілі працу.

Да прысутных выйшаў прадстаўнік кіраўніцтва, просіць не разыходзіцца і зайсці ўнутр — абмеркаваць бязбольнае спыненне прадпрыемства, каб потым без праблем запусціць назад.

У пятніцу супрацоўнікі «Беларуськалія» паведамілі: калі не будуць выкананыя іх патрабаванні, яны ў панядзелак раніцай спыняюць працу. Яны настойваюць на новых выбарах, вызваленні ўсіх палітвязняў і адстаўцы тых, хто дапусціў гвалт у краіне. Сёння яны заявілі, што спыняюць вытворчасць.

З раніцы ў панядзелак кіраўніцтва заклікала супрацоўнікаў напісаць свае патрабаванні, але вытворчасць не спыняць.

Звязда, 17 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/1/55395
Текущая дата: 05.05.2024