Белорусский портал в Казахстане

"Беларуськалій" працуе з максімальнай загрузкай магутнасцей



ААТ "Беларуськалій" працуе ў планавым рэжыме, з максімальнай загрузкай магутнасцей, такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным Telegram-канале прадпрыемства.

"Усе руднікі і фабрыкі "Беларуськалія" з 19 жніўня аднавілі работу і з 20 жніўня працуюць з максімальнай загрузкай магутнасцей. Аб`ём вытворчасці калійных угнаенняў за бягучы месяц чакаецца большы за 1 млн т, што складзе каля 103 працэнтаў да паказчыка жніўня 2019 года", - гаворыцца ў паведамленні.

Дагаворныя абавязацельствы перад пакупнікамі прадукцыі выконваюцца ў поўным аб`ёме, падкрэслілі на прадпрыемстве.

28 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/1/55780
Текущая дата: 03.05.2024