Белорусский портал в Казахстане

Прадпрыемствы «Беллеспаперапрама» ў студзені-красавіку нарасцілі экспарт у Казахстан на 28,7 працэнта



Прадпрыемствы «Беллеспаперапрама» ў студзені — красавіку нарасцілі экспарт у Казахстан на 28,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі ў прэс-службе канцэрна.

«Казахстанскія кампаніі з’яўляюцца даўнімі і надзейнымі партнёрамі для прадпрыемстваў канцэрна. На працягу многіх дзесяцігоддзяў гандлёва-эканамічныя адносіны паміж беларускімі вытворцамі прадукцыі дрэваапрацоўкі і спажыўцамі на рынку Казахстана ўмацаваліся і дынамічна развіваюцца. Продажы ў Казахстан планамерна растуць. Так, за студзень — красавік бягучага года прадпрыемствы канцэрна павялічылі экспарт у Казахстан на 28,7 працэнта, да амаль $7,3 млн», — расказалі ў прэс-службе.

У аснове таварнай структуры экспарту прадукцыя глыбокай перапрацоўкі з высокай дабаўленай вартасцю. Гэта ў першую чаргу мэбля: яе пастаўлена больш як на $2 млн. У Казахстане асаблівай папулярнасцю карыстаецца беларуская мяккая мэбля і корпусная мэбля з масіву драўніны. Экспартуюцца ў гэту краіну таксама драўняна-стружкавыя і драўняна-валакністыя пліты, фанера, драўляныя вокны і дзверы, шпалеры, папера, кардон, піламатэрыялы і іншыя вырабы.

Звязда, 28 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/1/59985
Текущая дата: 07.05.2024