Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Арменія за 5 гадоў павялічылі тавараабарот у 2,5 раза



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

«Па аб’ёму беларускага экспарту Арменія традыцыйна ўваходзіць топ-50 асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Пры гэтым тавараабарот паміж краінамі штогод расце. Так, калі ў 2016 годзе ён складаў крыху больш за $32 млн, то ў 2020-м — ужо звыш $82 млн. Рост тавараабароту зафіксаваны і па выніках 9 месяцаў гэтага года, ён перавысіў $62 млн», — сказалі ў прэс-службе.

Асноўнымі пазіцыямі беларускага экспарту ў студзені — верасні 2021 года сталі малочная прадукцыя, мэбля, вылічальныя машыны для аўтаматычнай апрацоўкі інфармацыі і лекавыя сродкі. У сваю чаргу з Арменіі Беларусь імпартуе спіртныя напіткі, адходы і лом медныя, спецыфічныя тавары.

Назіраецца і рост армянскіх інвестыцый у Беларусь. Па выніках паўгоддзя аб’ём іх паступлення ў эканоміку склаў $10,6 млн (плюс 16,4 працэнта). Акрамя таго, у Беларусі дзейнічае 46 прадпрыемстваў з армянскім капіталам, у тым ліку 11 сумесных і 35 замежных арганізацый.

Пашырэнню эканамічнага патэнцыялу дзвюх краін садзейнічае работа міжурадавай беларуска-армянскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву. З беларускага боку яе ўзначальвае міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа.

Звязда, 24 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/1/61799
Текущая дата: 27.04.2024