Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Арменія дамовіліся аб сумеснай вытворчасці ліфтаў



Аб гэтым пасол Беларусі ў Арменіі Аляксандр Канюк расказаў у інтэрв`ю інфармацыйнай кампаніі "АрмІнфа".

"Нам удалося дамовіцца аб хуткім наладжванні ў Арменіі зборкі ліфтаў для шматпавярховых дамоў. Ліфты магілёўскай вытворчасці ўжо з`яўляюцца ў шматпавярховых дамах Ерэвана, паколькі прадпрыемства выйграла тэндар, аб`яўлены мэрыяй армянскай сталіцы яшчэ ў 2019 годзе. Мы вельмі спадзяёмся, што і ў бягучым годзе станем яго пераможцам", - адзначыў Аляксандр Канюк.

Паводле яго слоў, бакі лічаць неабходным пачаць сумесную зборку ліфтаў у Арменіі, прычым забяспечыўшы максімальную лакалізацыю іх вытворчасці.

"Гэтымі днямі са мной звязвалася кіраўніцтва ("Магілёўліфтмаша".), і мы якраз сур`ёзна гаварылі аб тым, каб стварыць зборачную вытворчасць тут, у Арменіі", - расказаў пасол.

Паводле яго слоў, сэрвіснае абслугоўванне магілёўскіх ліфтаў ужо наладжваецца ў Ерэване. "З сэрвіснага абслугоўвання пачнём, затым лакалізацыя і зборачная вытворчасць", - дадаў дыпламат.

14 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/1/62817
Текущая дата: 29.05.2022