Белорусский портал в Казахстане

Беларусь адкрыла павільён у кітайскім аналагу TikTok. Усяго за гадзіну было прададзена прадукцыі на $135 тыс.



Нацыянальны электронны павільён Беларусі адкрыўся на кітайскай пляцоўцы Douyin (аналаг папулярнага сэрвісу з кароткаметражнымі відэа і прамымі трансляцыямі TikTok), паведамілі ў Пасольстве Беларусі ў КНР.

У цырымоніі адкрыцця нацыянальнага павільёна прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі Юрый Сянько. У прамым эфіры дыпламат прэзентаваў беларускую прадукцыю.

Усяго за гадзіну анлайн-трансляцыі эфір пасла паглядзелі больш за 1,3 млн чалавек, а агульная сума продажаў беларускага шакаладу і снэкаў перасягнула 900 тыс. кітайскіх юаняў, або каля $135 тыс.

"Асартымент прадукцыі пастаянна абнаўляецца і ў бліжэйшы час папоўніцца малочнай, кандытарскай і алкагольнай прадукцыяй і касметыкай з Беларусі", - адзначылі ў дыпмісіі.

5 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/1/65660
Текущая дата: 02.05.2024