Белорусский портал в Казахстане

Мінскі трактарны завод распрацаваў унікальную сістэму сэрвіснага абслугоўвання прадукцыі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МТЗ.

"Мы зацікаўлены ў задавальненні патрабаванняў і чаканняў канечнага спажыўца. Развіццё аўтаматызаванай сістэмы кіравання сэрвісным абслугоўваннем прадукцыі ААТ "МТЗ" - унікальны напрамак. Новая сістэма дазваляе атрымліваць ад тэхнічных цэнтраў Рэспублікі Беларусь і суб`ектаў тавараправоднай сеткі МТЗ у Расійскай Федэрацыі поўную і дакладную інфармацыі аб дэфектах і няспраўнасцях гарантыйнай тэхнікі", - расказаў намеснік тэхнічнага дырэктара па інфармацыйных тэхналогіях Сяргей Кудзіновіч.

Праграмны прадукт "Аўтаматызаваная сістэма кіравання сэрвісным абслугоўваннем прадукцыі ААТ "МТЗ" дае магчымасць сачыць за ўсім жыццёвым цыклам рэалізаванай прадукцыі, атрымліваць аб`ектыўную інфармацыю аб якасці выпускаемай тэхнікі.

16 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/1/75246
Текущая дата: 21.09.2024