Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў ААТ "Мінскі малочны завод нумар 1" з 95-годдзем з дня ўтварэння прадпрыемства



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэтыя гады сталі залатым часам стварэння гісторыі поспеху брэнда, прадукцыю якога ведаюць і цэняць не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Мінскі малочны завод нумар 1 сапраўды з`яўляецца першым па многіх напрамках, пачынаючы са знакамітых глазураваных сыркоў, якія да гэтага часу вельмі любяць некалькі пакаленняў пакупнікоў, і заканчваючы далікатэснымі сырамі з блакітнай цвіллю.

"Вы беражліва захоўваеце традыцыйныя рэцэпты, а таксама пастаянна пашыраеце асартымент, прапаноўваючы новае і смачнае дарослым і дзецям", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Цяпер холдынг аб`ядноўвае 8 вядомых гандлёвых марак, у каталогах прадстаўлена больш за 300 найменняў прадукцыі, якая адпавядае самым высокім стандартам якасці.

"У гэты святочны дзень хачу выказаць шчырую падзяку кожнаму з вас за прафесіяналізм і вялікі ўклад у харчовую бяспеку Беларусі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце старанна працаваць і выконваць усе задачы, якія стаяць перад холдынгам".

Кіраўнік дзяржавы пажадаў калектыву Мінскага малочнага завода нумар 1 здароўя, удачы, поспехаў у рабоце і новых дасягненняў.

29 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/1/76542
Текущая дата: 04.01.2025