Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі за студзень-лістапад 2024 года склала крыху больш за 4 млрд долараў.
Беларускі экспарт за студзень-лістапад 2024 года вырас, сведчаць звесткі Белстата.
"Знешнегандлёвы абарот тавараў Рэспублікі Беларусь склаў 78 607,5 млн долараў, у тым ліку экспарт – 37 181,2 млн долараў, імпарт – 41 426,3 млн долараў", - распавялі ў ведамстве.
Пры гэтым у Белстаце адзначылі, што ў параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года знешнегандлёвы абарот вырас на 4,2%, экспарт – 2,2%, а імпарт – 6,1%.
Раней профільнае ведамства паведамляла аб знешнім гандлі таварамі ў лістападзе мінулага года. Тады за 9 месяцаў рэспубліка нагандлявала ў мінус на 3 389 млн долараў.
Афіцыйная статыстыка фіксавала ў мінулым годзе не толькі павелічэнне аб’ёмаў знешняга гандлю, але і значны рост імпарту тавараў у краіну.
Больш поўная карціна экспарту і імпарту будзе зразумела пасля таго, як свае статыстычныя даныя апублікуе Нацыянальны банк, таму што ён уключае яшчэ і даныя па імпарту і экспарту паслуг.
Праўда, паводле звестак рэгулятара, паводле вынікаў 10 месяцаў 2024 года Беларусь нагандлявала таварамі і паслугамі ў мінус на 314,7 млн долараў.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/1/76791
Текущая дата: 13.01.2025