Белорусский портал в Казахстане

Першыя ў гісторыі суверэннай Беларусі ўладальнікі Знака якасці прайшлі жорсткі адбор на адпаведнасць крытэрыям інавацыйнасці, тэхналагічнасці, бяспекі і шэрагу іншых



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 студзеня на цырымоніі ўручэння сімвалаў Дзяржаўнага знака якасці.

"Любая суверэнная, незалежная дзяржава, якая сябе такой лічыць, павінна мець свае сур`ёзныя традыцыі, якія ўкараніліся ў свядомасці людзей. І я вельмі спадзяюся, што сённяшні знакавы дзень ва ўсіх сэнсах стане такой традыцыяй", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы цырымонію.

Прэзідэнт нагадаў, што роўна год таму быў заснаваны Дзяржаўны знак якасці - атрыбут афіцыйнага прызнання, а цяпер вызначаны першыя ў гісторыі маладой незалежнай беларускай дзяржавы ўладальнікі гэтай найвышэйшай узнагароды.

"Гэта вядомыя ўсім маркі, пра якія мы з гонарам гаворым: "Зроблена ў Беларусi". Яны прайшлі жорсткі адбор на адпаведнасць крытэрыям інавацыйнасці, тэхналагічнасці, бяспекі і шэрагу іншых. У лінейцы пераможцаў нашы знакамітыя аўтатэхніка і прадукты, якія палюбіліся мільёнам людзей на розных кантынентах. Дзіцячае харчаванне, якім кормяць малышоў нават у далёкай Афрыцы. І, вядома ж, вырабы з беларускага лёну, аднаго з нашых нацыянальных сімвалаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, спіс намінантаў мог быць яшчэ большым, паколькі дастойных нямала. У конкурсе ўдзельнічала амаль 220 арганізацый-вытворцаў, на атрыманне знака якасці прэтэндавала 660 тавараў.

"Гэта было спаборніцтва мацнейшых і роўных. І тым каштоўней перамога для тых, хто перамог. Рэспубліканская атэстацыйная камісія і самыя строгія суддзі - каля 50 тыс. беларускіх грамадзян-спажыўцоў - вызначылі дваццатку самых знакавых айчынных тавараў", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

23 студзеня 2025, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/1/76862
Текущая дата: 26.01.2025