Мінсельгасхарч Беларусі панізіў гранічныя экспартныя цэны на малочную прадукцыю для шэрагу краін, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Цяпер для Бангладэш, Егіпта, Інданезіі, Йемена, Катара, Манголіі і Амана цана на малако, класічныя і згушчаныя вяршкі, якія змяшчаюць цукар або іншыя падсалодвальнікаў, апусцілася да 2,35 долараў ЗША за 1 кг (на 35 цэнтаў).
Для Егіпта патаннела і масла ад 80% тлустасці (цяпер яно каштуе 5,9 долара за кіло) і сыры. Сыр з тлустасцю да 45% будзе адпускацца па гранічным кошце 4,5 долара за кг, а вышэй 45% — за 4,6 долара за кг (абедзве пазіцыі сталі больш выгадна адразу на 1,5 долара).
Звязда, 26 сакавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/10/68846
Текущая дата: 27.12.2024