Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
"2022 год стаў паспяховым для холдынга "АМКАДОР" дзякуючы ўстойліваму развіццю інавацый. Прынятая ў 2021 годзе стратэгія росту адпавядае існуючай кан`юнктуры і тэндэнцыям развіцця на рынку машынабудавання. У прыватнасці, тэмп росту экспарту прадукцыі склаў 182,4 працэнта. Каля 90 працэнтаў у аб`ёмах рэалізацыі на рынку займае прадукцыя дывізіёна "Будаўнічыя машыны", - сказалі ў прэс-службе.
Пры гэтым холдынгу ўдалося нарасціць долю прысутнасці ў сваім традыцыйным сегменце франтальных пагрузчыкаў. "У прыватнасці, у сегменце франтальных пагрузчыкаў грузападымальнасцю 4-4,9 т доля холдынга на рынку РФ вырасла з 41 працэнта да 58 працэнтаў, а ў самым масавым сегменце (франтальныя пагрузчыкі грузападымальнасцю 3-3,9 т) - з 6 працэнтаў да 8 працэнтаў, тым самым пацясніўшы кітайскіх вытворцаў", - расказалі на прадпрыемстве.
У прэс-службе таксама звярнулі ўвагу на дзесяціразовы рост долі рынку ў сегменце міні-пагрузчыкаў з бартавым паваротам. Дадатная дынаміка адзначаецца і па дывізіёне "Камунальныя машыны".
Холдынг вырабляе больш за 135 мадэлей і мадыфікацый спецыяльнай і сельскагаспадарчай тэхнікі. Дзякуючы наяўнасці ўласнай элементнай базы лакалізацыя тэхнікі "АМКАДОР" на ўласных прадпрыемствах перавышае 70 працэнтаў дэталей, вузлоў і агрэгатаў.
На 2023 год намечаны не менш амбіцыйныя планы па развіцці і дыверсіфікацыі экспарту, у першую чаргу за кошт паставак у краіны афрыканскага рэгіёна, буйныя комплексныя пастаўкі тэхнікі плануюцца ў краіны Азіі, Цэнтральнай і Лацінскай Амерыкі.
11 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
11 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/12/67886
Текущая дата: 28.11.2024