Беларусь - безумоўны еўрапейскі лідар па вытворчасці малака і малочнай прадукцыі. Аб гэтым заявіла намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення перапрацоўчай прамысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Марыя Клімава.
Паводле слоў Марыі Клімавй, узровень уласнай забяспечанасці малочнымі прадуктамі ў Беларусі дасягае 263,3 працэнта.
"Гэта значная лічба. Калі параўнаць краіны Заходняй Еўропы, Еўрасаюза, то ўзровень самазабеспячэння дасягае 116 працэнтаў. У Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе - 130-170 працэнтаў. Але Усходняя і Паўднёвая Еўропа самазабяспечаны малаком усяго толькі на 60-80 працэнтаў. Напрыклад, Іспанія, Балгарыя, Румынія", - растлумачыла спецыяліст.

Яна падкрэсліла, што Беларусь лічыцца безумоўным лідарам па вытворчасці малака і малочных прадуктаў на душу насельніцтва: 841 кг на чалавека ў год, з якіх у краіне спажываецца толькі 237 кг.
"Калі ўзяць сыры, то вытворчасць на душу насельніцтва каля 30 кг на чалавека ў год, пры гэтым спажываем 7,5 кг", - прывяла яшчэ адзін прыклад Марыя Клімава.

Відавочна, што такая розніца ў аб`ёмах вытворчасці і ўнутранага спажывання садзейнічае развіццю экспарту. Беларуская малочка сваёй якасцю даўно вядома далёка за межамі краіны, яна пастаўляецца па ўсім свеце, прычым геаграфія краін і аб`ёмы паставак пастаянна павялічваюцца.
Зрэшты, так было не заўсёды. За апошнія гады малочная прамысловасць рушыла далёка наперад і на паліцах магазінаў замест дарагіх імпартных сыроў, напрыклад, з`явіліся ўласныя, беларускія - выдатнай якасці і прымальныя па цане.
"У 2000 годзе было каля 15 відаў масла, цяпер - каля 40 найменняў, сыроў - 380 найменняў розных катэгорый, у тым ліку тэрміну выспявання да года. Калі раней мы абмяркоўвалі, што 3 і 6 месяцаў - гэта працяглае выспяванне, то цяпер ужо гэта паўгода-год. Мы прыйшлі да гэтай планкі. Якасць малака дае магчымасць вырабляць добрыя сыры працяглага тэрміну выспявання. Мы вырабляем на айчынных прадпрыемствах 1,8 тыс. найменняў малочнай прадукцыі", - сказала спецыяліст.

Яна звярнула ўвагу, што ў адпаведнасці з канцэпцыяй харчовай бяспекі ад 2005 года быў узяты курс на імпартазамяшчэнне. Значна пашырылася лінейка сыроў і натуральнамалочнай прадукцыі, укаранёны новыя фарматы ўпакоўкі, новыя лініі па разліву, сыраробству.
"Мы сябе поўнасцю забяспечылі айчыннай малочнай прадукцыяй. Сёння ў гандлёвых аб`ектах у нас прадаецца 95 працэнтаў айчынных сыроў. Масла амаль усё айчыннае", - падкрэсліла Марыя Клімава.
30 лістапада 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/13/67246
Текущая дата: 27.12.2024