На фоне гібрыднага процістаяння наданне новага імпульсу развіццю мікраэлектроннай прамысловасці актуальна як ніколі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў на нарадзе аб стане і развіцці мікраэлектронікі.
«Нават нашы навукоўцы, перадавыя практыкі пераканаліся ў тым, што так званая рыначная свабода — гэта пусты гук. Ніякай свабоды рыначнай і ніякага рынку няма. Усе пашыраюць свае інтарэсы, абараняюць свае інтарэсы, наколькі гэта магчыма, — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. — Палітычны націск і гандлёвыя войны перараслі ў гібрыднае процістаянне. Нам штодзень даводзіцца змагацца за суверэнітэт і бяспеку краіны. І паралельна нарошчваць кампетэнцыі. Разлічваць у поўнай меры мы можам толькі на сябе і дружалюбныя краіны, такія як Расія. На гэтым фоне наданне новага імпульсу развіццю мікраэлектроннай прамысловасці актуальна як ніколі». Гэта, паводле яго слоў, разумеюць і ў Беларусі, і тыя, хто метадычна выбудоўвае бар’еры для набыцця электроннай начынкі з-за мяжы.
Прэзідэнт адзначыў, што ў цяперашнім глабальным свеце і навука, і вытворчасць па асобных напрамках сталі цесна інтэграваныя, інтэрнацыянальныя. Беларусі ў гэтай сітуацыі трэба паскарацца для таго, каб, калі не дагнаць перадавыя краіны, то вырабіць у сябе крытычна важныя прадукты і не залежаць у гэтым плане ад імпарту, упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што да распаду СССР мікраэлектроніка, зробленая на тэрыторыі Беларусі, была супастаўная па функцыянале і надзейнасці з таварамі кампаній, якія цяпер дамінуюць на сусветным рынку.
«Аднак і сёння Беларусь тым не менш не страціла перадавых пазіцый у свеце па шэрагу напрамкаў высокатэхналагічнай вытворчасці, але па шэрагу напрамкаў мы сур’ёзна адсталі. Гэта факт, — канстатаваў Прэзідэнт. — Нашы прадпрыемствы і распрацоўшчыкі прапануюць комплексныя рашэнні з высокай насычанасцю мікраэлектроннымі кампанентамі ў сферы касмічнай оптыкі, рэнтгенаграфіі, неразбуральнага кантролю, зандзіравання атмасферы Зямлі. Спіс можна працягваць».
«Аднак і сёння Беларусь тым не менш не страціла перадавых пазіцый у свеце па шэрагу напрамкаў высокатэхналагічнай вытворчасці, але па шэрагу напрамкаў мы сур’ёзна адсталі. Гэта факт, — канстатаваў Прэзідэнт. — Нашы прадпрыемствы і распрацоўшчыкі прапануюць комплексныя рашэнні з высокай насычанасцю мікраэлектроннымі кампанентамі ў сферы касмічнай оптыкі, рэнтгенаграфіі, неразбуральнага кантролю, зандзіравання атмасферы Зямлі. Спіс можна працягваць».
Традыцыйна моцная беларуская фундаментальная школа аптычнай (лазернай) фізікі, дадаў Аляксандр Лукашэнка.
«Айчынны патэнцыял наглядна ілюструе перш за ўсё дасягненні ваенна-прамысловага комплексу. Беларускія радыёлакацыйныя сістэмы рознага прызначэння здольны даць дакладнае цэлеўказанне па любых, нават самых распіяраных сродках нападзення. Прычым у любое надвор’е і на любых вышынях», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Беларусь, паводле яго слоў, уваходзіць у лік сусветных лідараў па сродках радыёэлектроннай барацьбы. Многае зроблена ў сферы вытворчасці беларускай разумнай беспілотнай тэхнікі.
Беларусь, паводле яго слоў, уваходзіць у лік сусветных лідараў па сродках радыёэлектроннай барацьбы. Многае зроблена ў сферы вытворчасці беларускай разумнай беспілотнай тэхнікі.
«Нашы распрацоўкі здольны здзівіць і, галоўнае, ацвярэзіць людзей, якія выношваюць агрэсіўныя планы адносна Беларусі і Расіі, Саюзнай дзяржавы ў цэлым, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Аднак нават у абароннай сферы мы пакуль яшчэ залежныя ад імпартных кампанентаў, асабліва тых, якія мы ніколі не будзем вырабляць у Беларусі з прычыны таго, што нам проста штучна яны патрэбны, адзінкава, і ствараць велізарныя заводы за мільярды долараў, каб сябе аснасціць, — які ідыёт гэта будзе рабіць. Гэта проста нерэнтабельна».
У цяперашніх умовах там, дзе гэта магчыма, ад такой залежнасці лепш адыходзіць, упэўнены кіраўнік дзяржавы.
«На аснове ўласных рашэнняў павінны працаваць нацыянальныя дата-цэнтры, вузлы апрацоўкі банкаўскіх аперацый, сродкі маніторынгу грамадскай бяспекі, — сказаў Прэзідэнт. — У Беларусі ёсць кадравы патэнцыял, навуковы задзел. Гэта галоўнае. Цяпер патрэбна канцэнтрацыя ўсіх сіл на вырашэнні стратэгічных задач».
Пэўныя крокі ў гэтым напрамку ўжо зроблены, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Так, вядучыя структуры, якія валодаюць кампетэнцыямі, сфармавалі на пляцоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кластар «Мікра-, опта- і ЗВЧ-электроніка».
«Распрацаваны праект канцэпцыі развіцця ў нашай краіне даследаванняў і распрацовак у галіне стварэння экспартна арыентаванай і імпартазамяшчальнай электроннай кампанентнай базы, — дадаў ён. — Гэту ініцыятыву падтрымлівае ўрад. Добра. Але нельга замыкацца ў нацыянальных граніцах. Гэта не дасць патрэбнага эфекту».
Кіраўнік дзяржавы арыентаваў на тое, што трэба супрацоўнічаць не толькі там, дзе нас чакаюць з распасцёртымі рукамі, дапусцім, у Расіі, але і там, дзе не чакаюць, — з амерыканцамі, японцамі і гэтак далей. «Хаця б для таго, каб бачыць той найвышэйшы ўзровень, да якога мы імкнёмся», — адзначыў ён.
«Работу неабходна, вядома ж, весці ў цесным супрацоўніцтве з Расіяй. Мы не ўтойваем наш інтарэс у гэтым плане. Таму што рэалізаваць усе напрацоўкі, якія ў нас ёсць, — навуковыя, доследна-канструктарскія — можна толькі дзякуючы своечасоваму фінансаванню. Расія гатова фінансаваць нас у гэтым плане. Прынамсі, мы з Прэзідэнтам Пуціным аб гэтым шмат разоў гаварылі і прыйшлі адназначна да гэтай высновы». Ён адзначыў, займацца гэтым пытаннем даручана расійскаму віцэ-прэм’еру Юрыю Барысаву.
«Узровень інтарэсу каласальны, — прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. — Сёння ўжо нікога не трэба пераконваць у неабходнасці цеснай кааперацыі, як гэта было раней, калі размова ішла аб энергетыцы, сельгасмашынабудаванні, вытворчасці аўтакампанентаў».
Звязда, 14 чэрвеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/17/65385
Текущая дата: 29.12.2024