Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас размовы з работнікамі ААТ "Белшына" ў Бабруйску.
Кіраўнік дзяржавы прывёў прыклад па гандлі калійнымі ўгнаеннямі. "У свеце голад. Сёння пачынаюць паціху: давайце, неяк (размова пра пошук замежнымі партнёрамі варыянтаў закупкі ўгнаенняў.)… Я кажу: калі ласка, прыязджайце, бярыце. І "Беларуськалій" не загнецца - будзе працаваць", - сказаў ён.
"Можа, мы ў гэтым годзе менш прададзім калійных угнаенняў па аб`ёме, але цэны ўзляцелі. Інакш кажучы, мы забяспечым зарплаты, свой калектыў, і падаткі яны будуць плаціць нармальна. Інакш кажучы, у грашах мы нічога не прайграем", - расказаў кіраўнік дзяржавы.
17 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
17 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/17/65431
Текущая дата: 24.11.2024