Белорусский портал в Казахстане

Бельская: Беларусь гатова садзейнічаць вырашэнню актуальных праблем глабальнай харчовай бяспекі



Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Ларыса Бельская выступіла на 69-й сесіі Савета па гандлі і развіцці ЮНКТАД.

Беларускі дыпламат звярнула ўвагу на аднабаковыя прымусовыя меры, якія падрываюць выкананне мандата ЮНКТАД, ствараюць пагрозу ўстойліваму эканамічнаму развіццю дзяржаў-членаў і блакуюць узаемавыгадны міжнародны гандаль.

Пастаянны прадстаўнік нагадала аб гатоўнасці Беларусі канструктыўна супрацоўнічаць з ААН, ЮНКТАД і ўсімі зацікаўленымі ўрадамі для вырашэння надзённых праблем глабальнай харчовай бяспекі, у тым ліку звязаных з транзітам украінскага збожжа на сусветныя рынкі. Такі падыход выказаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў размове з генеральным сакратаром ААН Антоніа Гутэрышам, якая адбылася ў пачатку бягучага месяца.

Ларыса Бельская таксама адзначыла, што Беларусь будзе падтрымліваць намаганні ЮНКТАД па ўмацаванні нацыянальнага патэнцыялу краін з сярэднім узроўнем даходу ў сферы гандлю і развіцця, заахвочванні глабальнага і міжрэгіянальнага партнёрства для рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця.

22 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/17/65533
Текущая дата: 29.12.2024