Белорусский портал в Казахстане

Беларусь плануе нарасціць экспарт харчавання да $8 млрд да 2025 года



Аб гэтым журналістам на VI Міжнародным форуме «Беларусь мясная» заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.

«З 1995 года дзякуючы мадэрнізацыі нам удалося павялічыць вытворчасць малака ў 1,5 раза, а вытворчасць мяса — фактычна ў 2 разы. Сёння мы поўнасцю забяспечылі рынак прадуктамі харчавання, а нашы прадпрыемствы працуюць стабільна. У лінейцы нашай вытворчасці больш як 1,5 тыс.» найменняў малочнай прадукцыі і больш як 1 тыс. мясной. У мінулым годзе экспарт беларускай прадукцыі склаў $6,7 млрд. У пастаўках прадуктаў харчавання збояў не назіраецца, своечасова праводзіцца пасяўная кампанія«, — расказаў міністр.

Таксама ён заявіў, што сёлета па выніках двух месяцаў на экспарт ужо было пастаўлена прадукцыі на $1 млрд. Паводле яго слоў, гэта дае нам перадумовы да таго, што да канца гэтага года Беларусь перасягне парог $7 млрд.

«Па выніках 2021 года наша краіна знаходзілася на 36-м месцы са 113 дзяржаў свету згодна з глабальным індэксам харчовай бяспекі. Тым не менш мы працягваем расці і рухацца наперад. Мы хочам вывесці наш аграпрамысловы комплекс на новы ўзровень развіцця. У гэтай пяцігодцы мы плануем павысіць вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі на 14 працэнтаў, а ў 2025 годзе атрымаць 9,2 млн т малака і 2,1 т мяса. А экспарт прадукцыі вывесці на ўзровень $8 млрд», — заявіў Ігар Брыло.

Звязда, 27 красавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-408/18/65454
Текущая дата: 24.11.2024